Міністэрства культуры Беларусі аб'явіла конкурс на лепшы лагатып сімвала Года міру і стваральнай працы

10 апреля 2023

У якіх фарбах бачаць беларусы сімвал Года міру і стваральнай працы? Міністэрства культуры аб'явіла конкурс на лепшы лагатып. Да ўдзелу прымаюцца работы, выкананыя з выкарыстаннем мастацкіх тэхналогій: алоўкаў, фламастараў, гуашы, а таксама  графічных рэдактараў. Канкурсантам неабходна падаць заяўку на ўдзел і тлумачальную запіску з кароткім апісаннем прапанаванай конкурснай работы.

Падрабязную інфармацыю пра конкурс можна знайсці на сайце Міністэрства культуры.