Міні-канцэрты "За любімую Беларусь" праходзяць у аграгарадках Гродзеншчыны

16 сентября 2020
Падтрымаць мірную і стабільную Беларусь сабраліся сёння жыхары аграгарадка Масаляны Бераставіцкага раёна. Аднавяскоўцы прыйшлі да Дома культуры на імправізаваны міні-канцэрт. Нягледзячы на занятасць, а зараз у гаспадарцы праходзіць нарыхтоўка кармоў,  аграрыі знайшлі час, каб падтрымаць краіну і выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

А ў Гродне адбылася прэзентацыя экспазіцыі нацыянальнага касцюма. Горад з'яўляецца сталіцай Фестывалю нацкультур. Выстава сімвалізуе нашу мірную краіну,  дзе разам дружна жывуць людзі самых розных нацыянальнасцей.


Тэгі:

#Выборы 2020