Міліцыя ў гонар стагоддзя паказала ўсю моц органаў унутраных спраў

4 марта 2017

Органы ўнутраных спраў Беларусі заслужылі высокую ацэнку ўсяго народа. Гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас выступлення на ўрачыстым маршы на Кастрычніцкай плошчы. 

Святочнае мерапрыемства ў цэнтры Мінска прысвечана 100-годдзю стварэння беларускай міліцыі. Сёння ўшаноўваюць тых, хто выбраў для сябе адну з самых гераічных прафесій - абараняць грамадства ад злачыннасці. Менавіта беларуская міліцыя забяспечвае стабільнасць і парадак у дзяржаве.

Сёння ва ўрачыстым маршы ўдзельнічалі больш чым 1 200 чалавек і амаль паўсотні адзінак тэхнікі. Парадным строем перад шматлікімі гледачамі прайшлі 17 пешых разлікаў. Кожны з іх - асобнае падраздзяленне МУС. За апошнія гады вартавыя парадку атрымалі дзясяткі новых узораў узбраення. На ўрачыстым маршы прысутнічалі і каля 20-ці замежных дэлегацый.

Святочныя мерапрыемствы праходзяць ва ўсіх абласцях краіны. І сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў. Генерал-маёра атрымалі 9 чалавек.