МЗС: Мінск гатовы на самыя жорсткія меры ў адказ на санкцыі

12 ноября 2021

Вынікі кансультацый Савета Бяспекі ААН  пракаменціравалі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.  У знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што  сэнс гэтага штучна зрэжысаванага мерапрыемства  складаўся менавіта ў тым, каб чарговы раз  стварыць інфазачэпку  для безгрунтоўных абвінавачанняў у адрас Беларусі, і нагадалі, што летась  ЕС прыняў  паўмільёна новых бежанцаў  без якіх-небудзь палітычных наступстваў. Пры гэтым  сітуацыю  з двума-трыма тысячамі бежанцаў, якія імкнуцца трапіць праз Беларусь  у Еўропу, што запрасіла іх, ў ААН назвалі "гібрыднай вайной".


Мінск гатовы на самыя жорсткія меры ў адказ, калі кансультацыі ў ААН будуць скарыстаныя Еўрасаюзам як аргумент для чарговых санкцый.


У МЗС дадалі таксама, што Мінск гатовы на самыя жорсткія меры ў адказ, калі кансультацыі ў ААН будуць скарыстаныя Еўрасаюзам  як аргумент для чарговых санкцый.