Міжнародны турнір па самба прымае Жодзіна

20 сентября 2023

БелАЗ інвесціруе ў спорт. Беларускі аўтазавод плануе пабудаваць вялікі фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Гэта стала вядома на адкрыцці міжнароднага турніру па самба, які стартаваў у Жодзіне.

Юнакі з гарадоў Беларусі і Расіі будуць спаборнічаць да канца тыдня. Дарэчы, сам турнір праходзіць у юбілейны год. БелАЗу - 75. У гонар знакавай падзеі званне "Майстар спорту" па самба атрымаў жыхар Жодзіна Уладзіслаў Рыжоў.

Гэтыя выхадныя ў Жодзіне будуць насычаны юбілейнымі падзеямі. Так, у суботу прэзентуюць новыя машыны. А ў нядзелю - у Дзень машынабудаўніка - Беларускі аўтазавод запрашае на дзень адкрытых дзвярэй.