Зборная Беларусі па хакеі згуляе на чэмпіянаце свету супраць Вялікабрытаніі

26 мая 2021

Зборная Беларусі па хакеі працягвае змагацца за месца ў чацвёрцы наймацнейшых у сваёй групе на чэмпіянаце свету. Задача мінімум - выхад у плэй-оф. Для гэтага сёння нам трэба перамагчы Вялікабрытанію. Нашу каманду лічаць безумоўным фаварытам гэтай дуэлі. Дарэчы, адзіная вочная сустрэча калектываў прайшла амаль 19 гадоў таму. Тады ў рамках міжнароднага турніру мы разграмілі апанента 10:3. Хварэем за Беларусь. Прамая трансляцыя пачнецца ў 20:05 на тэлеканале "Беларусь 5".