Міжнародны злёт пастоў № 1 аб'яднаў у Мінску больш за паўсотні актывістаў

1 июля 2019

Гэтыя школьнікі штодзень аддаюць даніну памяці ля Вечнага агню. Міжнародны злёт  пастоў  № 1 аб'яднаў у сталіцы больш за паўсотні актывістаў. Брэст, Магілёў, Санкт-Пецярбург. Удзельнікі з 11 гарадоў-герояў Беларусі і Расіі перш за ўсё  ўсклалі кветкі да манумента "Перамогі" ў Мінску. Прадстаўнікі  мемарыяльных  атрадаў падчас злёту таксама наведаюць комплекс "Трасцянец" і "Лінію Сталіна", а таксама паўдзельнічаюць у конкурсе патрыятычнай песні.

У сталіцы школьнікі  заступаюць  на пост № 1 на працягу 35 гадоў. Яны адточваюць  кожны  элемент рытуалу. Лепшыя атрады нясуць вахту памяці ў Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці.