Міжнародны конкурс піяністаў пройдзе ў Мінску з 1 па 10 снежня

19 августа 2021

Яшчэ адна прыемная навіна! Пасля сямігадовага перапынку прэстыжны форум з 25-гадовай гісторыяй - Міжнародны конкурс піяністаў ізноў збярэ ў сталіцы лепшых музыкантаў! Каб сачыць за падрыхтоўкай да форуму і самымі аператыўнымі навінамі, сёлета распрацавалі сайт конкурсу. На ім уся інфармацыя аб конкурсе: рэгламент правядзення, расклад. Дарэчы, яго агульны прызавы фонд складзе каля 30 тысяч еўра. Рэпартаж Вольгі Мядзведзь. (відэа)