Беларусь і Ашчадбанк Расіі задаволеныя дасягнутым узроўнем cупрацоўніцтва

19 мая 2015

Беларусь і Ашчадбанк Расіі задаволеныя дасягнутым узроўнем cупрацоўніцтва і гатовыя абмяркоўваць далейшыя сумесныя крокі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і старшыні праўлення Ашчадбанка Расіі Германа Грэфа. Сёння даччыныя прадстаўніцтвы фінансавай установы працуюць у Беларусі, Казахстане, Украіне, краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Турцыі і Швейцарыі. Актывы "БПС-Ашчадбанка" складаюць больш як 55 трыльёнаў рублёў. Гэта трэцяя пазіцыя сярод банкаў Беларусі. Прэзідэнт звярнуў увагу, што Ашчадбанк Расіі выканаў і нават перавыканаў усе ўзятыя на сябе 5 гадоў назад абавязальніцтвы па інвестпагадненні з беларускім урадам.

У сваю чаргу Герман Грэф падзякаваў беларускаму кіраўніцтву за падтрымку і створаныя ў краіне спрыяльныя ўмовы для развіцця бізнесу. Старшыня праўлення Ашчадбанка заявіў аб гатоўнасці працягваць супрацоўніцтва.