Міжнародны выдавецкі форум "Скарынаўскія чытанні" праходзіць у Мінску

24 сентября 2019

Ад магчымасцяў віртуальных бібліятэк да пытанняў сучаснага кнігадрукарства. Міжнародны форум "Скарынаўскія чытанні" аб'яднаў рэдактараў, графічных дызайнераў, лінгвістаў з розных краін. Яны прадставілі свае праекты ў выдавецкай сферы, абмеркавалі хуткую лічбавізацыю кніжнай справы, а таксама абмяняліся гістарычным матэрыялам. Такую навуковую канферэнцыю кожныя два гады ладзяць у Беларускім тэхналагічным універсітэце.

Сёлета форум прысвяцілі 20-годдзю кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ. За гэты час там падрыхтавалі больш за тысячу графічных дызайнераў і рэдактараў.