Міжнародная выстава "СМІ ў Беларусі - 2019" сёння пачынае сваю працу

2 мая 2019

Міжнародная выстава "СМІ ў Беларусі - 2019" сёння апоўдні пачне працу ў выставачным комплексе "БелЭкспа". Сёлета на форуме больш за паўтысячы ўдзельнікаў - тэлекампаніі, радыё, газеты і часопісы. Прычым не толькі з Беларусі і суседніх краін, але і з Азербайджана, Індыі, Кітая і Германіі. Упершыню на медыяфоруме свае работы пакажуць і сеткавыя выданні. Паспрабаваць сябе ў якасці вядучага навін або рэпарцёра зможа кожны, хто жадае, дапамагаць у гэтым будуць прафесійныя журналісты. Па традыцыі свой стэнд падрыхтавала і Белтэлерадыёкампанія.

Аляксандр Карлюкевіч, Міністр інфармацыі Беларусі: "Асобна будзе прэзентаваны стэнд па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў, дзе нашай краіне пакажуць сваю работу, свае дасягненні сродкі масавай інфармацыі, якія выходзяць у беларускіх дыяспарах у розных краінах - у Прыбалтыцы, ва Украіне, у Расійскай Федэрацыі. Хачу сказаць, што тэхналогіі, розныя новаўвядзенні, якія сёння прыходзяць у мас-медыя, будуць актыўна паказвацца і на тых мерапрыемствах, якія прыўнясе ў праграму выставы факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта".

На медыяфоруме падвядуць вынікі творчага конкурсу "Залатая літара", лепшых выберуць з 330 удзельнікаў. Прадоўжыцца выстава да 4 мая ўключна.