Масква знайшла нестасоўкі ў доказах Лондана па справе Скрыпалёў

6 сентября 2018

Нестасоўкі зазначылі ў расійскім МЗС. Гаворка ідзе пра фатаграфіі, на якіх ёсць "падазроныя" ў атручванні экс-палкоўніка ГРУ і яго дачкі. Абодва мужчыны сфатаграфаваныя ў адным і тым жа калідоры брытанскага аэрапорта. Пры гэтым дата і час у кутках здымкаў цалкам супадаюць. Ёсць яшчэ дзве фатаграфіі падазроных з аднолькавым фонам, якія маглі быць зробленыя пасля прылёту.

Марыя Захарава, афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі: "Гаворка ідзе пра расійскіх грамадзян, якія заязджалі на тэрыторыю Брытаніі з Расіі, то яны павінны апрыёры мець брытанскую візу. Каб яе атрымаць, неабходна аформіць вялізную колькасць папер, падаць вялізную колькасць дакументаў і самае галоўнае - пакінуць адбіткі пальцаў у пасольстве. І мы запыталі адбіткі пальцаў, якія брытанскі бок нам, натуральна, адмовіўся падаць, як і ўсе матэрыялы, якія мы прасілі раней".

Захараву таксама здзівіла, што Вялікабрытанія толькі праз паўгода заявіла пра наяўнасць звестак з авіярэйсу, якім нібы прыбылі падазроныя.