Міжнародная канферэнцыя ЮНІСЕФ праходзіць у Мінску

13 ноября 2014

Міжнародная канферэнцыя ЮНІСЕФ высокага ўзроўню для краін Цэнтральнай, Усходняй Еўропы і краін СНД упершыню гэтымі днямі праходзіць у Мінску. Сёння ўдзельнікі форуму працягнуць абмеркаванне эфектыўных сістэм абароны дзяцінства, а таксама абмяняюцца найлепшымі практыкамі ў гэтай сферы. Беларусь дасягнула істотных поспехаў па фарміраванні інстытута прыёмных сем'яў. З кожным годам у нашай краіне зніжаецца колькасць дзіцячых дамоў. Да пачатку 2015-га іх застанецца 13. Паводле слоў дырэктара рэгіянальнага бюро Дзіцячага фонду ААН для краін Цэнтральнай, Усходняй Еўропы і краін СНД Мары-П'ер Пуар'е, шматлікім краінам цікавы вопыт Беларусі. У нашай краіне значна ўдасканаленае заканадаўства па прафілактыцы і барацьбе з гвалтам у дачыненні дзяцей.


ЮНІСЕФ актыўна супрацоўнічае з дзяржструктурамі нашай краіны -рэалізуюцца сумесныя праекты. У Беларусі 36-я пазіцыя сярод 173-х дзяржаў па індэксе становішча дзяцей. Гэта значыць, што мы ўваходзім у лік найболей паспяховых краін свету.