Міжнародная канферэнцыя "Уплыў глабальных эканамічных выклікаў на сацыяльна-працоўныя правы чалавека" праходзіць у Мінску

13 сентября 2021

Аднабаковыя санкцыі парушаюць міжнароднае права. У гэтым меркаванні адзіныя ўдзельнікі Міжнароднай канферэнцыі "Уплыў глабальных эканамічных выклікаў на сацыяльна-працоўныя правы чалавека". Ініцыятарамі правядзення форуму выступіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Удзел у канферэнцыі прымаюць вядучыя эксперты ў галіне міжнароднага права, прадстаўнікі ўрада, палітолагі, кіраўнікі міжнародных прафсаюзны аб'яднанняў. Пляцоўка сабрала экспертаў з Венгрыі, Іспаніі, Расіі, і іншых краін, якія не згодны з санкцыйнай палітыкай супраць Беларусі. Сёння будзе дадзена ацэнка выклікам і выпрацаваны меры процідзеяння.

Паднімаліся пытанні развіцця рынку працы, уплыў санкцый на сацыяльна працоўныя гарантыі. Сёння ўзровень беспрацоўя застаецца стабільным. Дзяржава выконвае ўсе сацыяльныя абавязацельствы.

1 млн 130 тыс. беларусаў паставілі подпісы аб нязгодзе з увядзеннем эканамічных санкцый

Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі ўжо накіраваны звароты ў Міжнародную арганізацыю працы, Савет па правах чалавека ААН. У адрас Савета Еўрапейскага саюза накіраваны адкрыты ліст аб нязгодзе працаўнікоў з увядзеннем эканамічных санкцый, пад якім подпісы паставілі больш як 1 млн беларусаў.