Адкрыццё авіярэйсу Масква - Гомель

10 ноября 2021

Паміж Расіяй і Беларуссю  ў рамках развіцця партнёрскіх сувязяў сёння пачынае дзейнічаць рэгулярны авіярэйс Масква - Гомель.  Вылеты з абласнога цэнтра будуць ажыццяўляцца тройчы на тыдзень - у панядзелак, сераду і суботу. Першы самалёт  сёння прыляцеў у Гомель з маскоўскага Шарамецьева,  на борце было каля 40 чалавек. Прыкладна столькі ж пасажыраў адправілася ў расійскую сталіцу з горада над Сожам. Абавязковая ўмова палёту - ПЛР-тэст. 

Новы авіярэйс

Авіязносіны паміж Беларуссю і Расіяй будуць развівацца і далей. Да канца года плануецца запуск рэгулярнага рэйса Гомель - Калінінград.