"Добрай раніцы, Беларусь!" здымае святочную праграму на "Лініі Сталіна"

24 апреля 2021

Тэматычны эфір да Дня Вялікай Перамогі рыхтуе каманда праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!". Святочны выпуск прысвяцілі байцам-гераіням Чырвонай арміі. Абавязкі сувязісткі, снайпера, зенітчыцы, санітаркі і нават танкісткі - салдацкія будні тэлегледачы падзеляць разам з вядучымі ранішняга шоу. Здымкі прайшлі на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна". Інфраструктура 36 гектараў дазволіла пастаноўшчыкам рэалізаваць ваенныя эпізоды з гістарычнай дакладнасцю. Акрамя спецтэхнікі задзейнічалі і масоўку.

Глядзіце святочны эфір 7 мая на "Беларусь 1"

Аповяды аб вайне пачуем з першых вуснаў. Госцем праграмы стаў ветэран Вялікай Айчыннай, ваенны разведчык Генадзь Юшкевіч. Акрамя таго, у праграме прагучаць музычныя віншаванні ад эстрадных і акадэмічных артыстаў. Яны выканаюць песні ваенных гадоў. Святочны эфір глядзіце 7 мая з 6 да 9 гадзін раніцы на "Беларусь 1".