Метрабудаўнікі праклалі другі тунэль ад "Вакзальнай" да "Юбілейнай плошчы"

4 апреля 2018

Усяго 8 месяцаў і тунэль гатовы. Механізаваны шчыт "Алеся" завяршыў праходку ад будучай станцыі "Вакзальная" да "Юбілейнай плошчы". Такім чынам метрабудаўцы ўзвялі ўжо два калідоры працягласцю амаль 1600 метраў. Прычым на работы па праходжанні другога тунэля ў спецыялістаў пайшло на 9 месяцаў менш.

Да канца года метрабудаўцы набудуць яшчэ адзін такі комплекс. І праца пойдзе ўдвая хутчэй. Што тычыцца тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю першых 4 станцый зялёнай лініі, то пра іх спецыялісты гавораць акуратна. Нагадаем, раней увесці ў эксплуатацыю частку станцый трэцяй веткі абяцалі ў 2019 годзе.