Метро стане зонай, свабоднай ад рэкламных плакатаў

9 января 2019

Многія станцыі сталічнага метро стануць зонай, свабоднай ад папяровых плакатаў. Такое рашэнне прынялі ў мінскай мэрыі . Рэклама закрывае творчыя ідэі, якія падчас праектавання заклалі ў інтэр'ер станцый архітэктары. Плакаты знікнуць са сцен тунэляў старых станцый. Новаўвядзенне не закране прастору ўнутры цягнікоў, падземныя пераходы і новыя станцыі метро. На змену папяровай рэкламе усталююць сучасныя экраны.

Прыбіраць папяровыя плакаты плануюць паступова - у залежнасці ад тэрміна дзеяння рэкламнага дагавора.