Завеі захаваюцца сёння. Сіноптыкі перадалі аранжавы ўзровень небяспекі

27 января 2021
Беларусь пад уладай снежнага цыклону "Ларс". Паводле звестак на 6 раніцы, вядуцца  работы па ліквідацыі тэхналагічных парушэнняў у 402 населеных пунктах. Асноўны ўдар стыхіі прыпаў на Брэсцкую, Гродзенскую і Гомельскую вобласці. За мінулыя суткі  энергетыкі аднавілі электразабеспячэнне 1 800  населеных пунктаў.
Завеі захаваюцца сёння. Сіноптыкі перадалі  аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаецца ўзмацненне ветру да 23 метраў за секунду. Ва ўзмоцненым рэжыме ўсю ноч працавалі ўсе камунальныя службы і снегаўборачная тэхніка. У сувязі са складанай сітуацыяй на дарогах  ДАІ рэкамендуе ў гэты час  не планаваць далёкія паездкі і быць уважлівымі.