Завеі нясуць у Беларусь атлантычныя цыклоны з Заходняй Еўропы

16 января 2018

Накрыюць завеі і Беларусь. Іх у нашу краіну нясуць атлантычныя цыклоны з Заходняй Еўропы. Снег і моцны вецер да 20 метраў за секунду чакаюцца ў сераду па большай частцы краіны. Мароз адступіць. Днём пацяплее да аднаго градусу.