Месяц навядзення парадку пачаўся ў сталіцы

21 марта 2015

Навесці парадак у сталічных дварах, на тэрыторыі гаражных кааператываў, прамысловых зон, а таксама гандлёвых і бытавых аб’ектаў. Месяц навядзення парадку пачаўся ў сталіцы. Дзясяткі мінчан сёння выйшлі на вуліцы, каб прыбраць смецце, уладкаваць клумбы і пасадзіць дрэвы.

Жыллёвыя арганізацыі гатовыя падтрымаць ініцыятыву жыхароў па навядзенні парадку і забяспечыць неабходнымі інвентаром і матэрыялам.