Месца сілы для ўсіх спартсменаў - праект "Спешыял Алімпікс" адсвяткаваў 30-годдзе

25 сентября 2023

Праект "Спешыял Алімпікс" 25 верасня адзначыў гадавіну свайго стварэння. За шматгадовы вопыт арганізацыя стала сапраўдным месцам сілы для ўсіх спартсменаў з абмежаванымі інтэлектуальнымі магчымасцямі. Атлеты цэлы год трэніруюцца і рыхтуюцца да спартыўных спаборніцтваў, што дапамагае ім развіваць фізічныя магчымасці, праяўляць сябе і знаёміцца з новымі людзьмі. І сёння на святочнай канферэнцыі ўсе ўдзельнікі праекта змаглі падзяліцца вопытам і падвесці вынікі дзейнасці арганізацыі.

Пасля заканчэння канферэнцыі ўдзельнікі адправяцца на экскурсіі ў літаратурны музей Якуба Коласа і музей Міністэрства ўнутраных спраў.