"Месца для жыцця": як жыхары Навагрудка рэалізуюць высокатэхналагічныя праекты, захоўваюць гісторыю і прыродныя багацці

24 декабря 2023

У адным з раёнаў Гродзенскай вобласці ў прыярытэце стваральная праца і якасць. Ва ўсіх сферах. Навагрудак калісьці быў першай сталіцай. Сёння ж "самы высокі" горад Беларусі і даказвае гэта не толькі паказчыкамі "над узроўнем мора".

У раёне з насельніцтвам амаль 45 тыс. чалавек для павышэння канкурэнтаздольнасці на знешніх рынках рэалізуюць высокатэхналагічныя праекты і захоўваюць прыродныя багацці.

Узяць хоць бы возера Свіцязь - адно з самых прыгожых і чыстых у краіне, з унікальным ландшафтам і рэдкімі раслінамі, якія сустракаюцца толькі на некалькіх водных прасторах свету і больш нідзе ў Беларусі.

Пра асаблівую атмасферу Навагрудчыны і доўгачаканыя вынікі года ад жыхароў раёна - рэпартаж Лізаветы Сіняк у рубрыцы "Месца для жыцця" (відэа).