Новая серыя праекта "Гульні па-пекінску" - пра свет фрыстайлу

27 января 2022

Белтэлерадыёкампанія максімальна аб'ёмна пакажа Алімпіяду.  220 гадзін вяшчання і трансляцыі па чатырох каналах.  "Беларусь 5" практычна на месяц стане алімпійскім, дзе за спартыўнымі бітвамі можна будзе назіраць з раніцы і да позняга вечара. "Дзённікі Алімпіяды"  (у тым ліку на "Беларусь 1") распавядуць эксклюзіўныя падрабязнасці са спаборніцтваў. А зараз мы прапануем новую серыю праекта "Гульні па-пекінску". Сёння прыадчынім дзверы ў свет фрыстайлу. Гэтыя спартсмены прывозяць медалі з кожнай Алімпіяды, пачынаючы з Гульняў у Нагана. Але мала хто здагадваецца,  з чаго ўсё пачыналася і што стаіць за гэтымі поспехамі. Расказвае Алена Гарэльчык (відэа).