Мемарыяльны комплекс "Прарыў" быў узведзены 45 гадоў таму

5 мая 2019

Іх было 17 тысяч супраць 60-тысячнага войска ворага.

75 гадоў таму ў ноч на 5 мая народныя мсціўцы Полацка-Лепельскай партызанскай зоны прарвалі фашысцкае асяроддзе і вывелі з кола смерці тысячы мірных жыхароў. Аб гэтых падзеях напісаныя кнігі, а ў памяць аб героях ва Ушацкім раёне быў узведзены мемарыяльны комплекс "Прарыў". Ён адкрыты 45 гадоў таму. Колькі людзей загінула падчас прарыву, невядома да гэтага часу. Кожны год на мемарыяльныя пліты наносяць новыя імёны.

Аб самім прарыве, а таксама Полацка-Лепельскай партызанскай зоне расказвае экспазіцыя музея народнай славы імя Уладзіміра Лабанка. Зараз будынак перажывае маштабнае абнаўленне.