Мемарыяльная экспазіцыя "Сцяна Памяці" адкрытая ў аграгарадку Вендараж Магілёўскага раёна

22 мая 2019

Гэта вынік доўгай працы школьнікаў і настаўнікаў па пошуку даных аб лёсах і гераічным мінулым удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны - ветэранаў, якія пражывалі на тэрыторыі сельскага савета. Іх нікога ўжо няма ў жывых. Былі сабраныя аповяды родных герояў. І сёння ў гонар юбілею вызвалення Беларусі 75 фатаграфій суайчыннікаў упрыгожылі абеліск. 

У такі знамянальны дзень у школе прайшла і ўрачыстая цырымонія прысвячэння ў піянеры вучняў 4 класа.