Медаль Вялікай Айчыннай знайшла свайго ўладальніка праз 70 гадоў

26 декабря 2017

Нечаканы і заслужаны падарунак напярэдадні Новага года ўручаны магілёўчаніну Максіму Застрэлаву. Грудзі ветэрана вайны і органаў унутраных спраў упрыгожыў медаль "За адвагу", або, як называлі яго на фронце, салдацкі ордэн. Прыстаўлены да ўзнагароды воін быў у 45-м годзе: пад Кёнінгсбергам з таварышамі ўдалося ўзяць нямецкі дзот. Але да гэтага дня ветэран нічога не ведаў пра ўзнагароду. Дакумент знайшлі спецыялісты ў архівах.

Максім Застрэлаў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны: "Вельмі хачу сказаць дзякуй вялікі ўсім, што дапамагалі мне гэты медаль аднавіць".

Ілья Мелітоўскі, памочнік ваеннага аташэ пры пасольстве Расіі ў Беларусі: "Некаторыя з ветэранаў не дажываюць да гэтых дзён, калі такая праца сапраўды была б даведзеная да канца, калі ўзнагарода знайшла, нарэшце, свайго героя. Вынікам нашай сённяшняй працы - медаль у такіх вось урачыстых выпадках, як сёння".

У ветэрана гэта другі медаль "За адвагу". Першы быў уручаны ў 44-м пры вызваленні Мінска.