МНС у спецыяльнай СМС-рассылцы папярэдзіла пра рэзкае пагаршэнне надвор'я

20 июня 2017

У Беларусі МНС папярэджвала пра рэзкае пагаршэнне надвор'я. Сёння ўвечар чакаецца моцны вецер, град і ліўні.

У спецыяльнай СМС-рассылцы паведамляецца пра тое, што магчыма падзенне трухлявых канструкцый і дрэў. У краіне аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Як кажуць сіноптыкі, складаныя метэаўмовы захаваюцца і ў ноч на сераду.