Вечар памяці Юрыя Блинова пройдзе ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі

17 октября 2019
Ужо заўтра калегі і блізкія сябры піяніста-віртуоза сустрэнуцца на сцэне, каб успомніць,  якім быў першы беларус, якому апладзіраваў Карнегі-хол. Доктар музычных мастацтваў актыўна гастраляваў, выступаў з вядучымі аркестрамі Еўропы. Бліноў вядомы і як кампазітар. У творчасці часта звяртаўся да вялікага спорту, прысвяціў класічны канцэрт зорцы клуба "Рэал Мадрыд", напісаў цыкл фартэпіянных эцюдаў "Дэкатлон" і з'яўляўся сузаснавальнікам футбольнага клуба "Крумкачы". У другім аддзяленні канцэрта "Дарагому Сябру" прагучаць творы, напісаныя Юрыем Бліновым. 

43-гадовага піяніста не стала сёлета. Юрый Бліноў пайшоў з жыцця ў руху. Музыкант памёр падчас экамарафону, у якім прымаў удзел у забегу на 21 кіламетр.