Майстры Любанскага раёна завяршаюць серыю аўтарскіх калекцый па вербнай фларыстыцы і велікодным дэкоры

7 апреля 2023
У чаканні хрысціянскіх свят і народныя ўмельцы. Майстры завяршаюць серыю аўтарскіх калекцый па вербнай фларыстыцы і велікодным дэкоры. У вёсцы Дарасіно Любанскага раёна адраджаюць такую тэхніку аздаблення яек, як драпанка ці шкрабанка. У якасці фарбаў раней выкарыстоўвалі сухія лісты цыбулі, кару дуба і нават сена. Сёння пад рукой - палітра харчовых фарбавальнікаў. Дарэчы, для Любанскага раёна характэрны схематычныя ўзоры. Ад абстрактных малюнкаў да выяў святых змяшчаюць на авальным палатне мясцоваыя ўмельцы. А ў Чэрвені юныя майстры ствараюць велікодныя яйкі, якія дакладна не разаб'юцца, памерам больш за страусавыя. Аўтарскія ідэі па аздабленні святочнага стала прапануюць праз... паперу ў тэхніцы модульнага арыгамі. Свайго зорнага часу пакуль на паліцах чакаюць рознакаляровыя кулічы, анёлы і свечкі. Свой велікодны скарб і эстэтыку аб'яднае выстава "Велікодная пісанка". Гэта брэнд Стаўбцоўскага краю. Сёлета каларытны фэст збярэ гасцей з сямі раёнаў Мінскай і Гродзенскай абласцей.