Маштабная выстава "Беларусь інтэлектуальная" завяршае сваю працу ў Брэсце

26 марта 2023

Сёння ў Брэсце завяршае працу маштабная выстава "Беларусь інтэлектуальная". Экспазіцыя была арганізаваная па даручэнні кіраўніка дзяржавы напярэдадні Дня беларускай навукі. Выстава пабывала ва ўсіх абласных цэнтрах краіны. І ў кожным тысячы наведвальнікаў і небывалая цікавасць. У Брэсце ў лёгкаатлетычным манежы больш як 150 удзельнікаў разгарнулі свае экспазіцыі. Прадстаўлена больш за 400 экспанатаў у самых розных сферах - ад космасу і медыцыны да сельскай гаспадаркі і электратранспарту. У першы дзень працы выставы яе наведалі каля 10 тысяч чалавек. Асаблівая цікавасць - у моладзі.

Кожны рэгіён, які прымаў "Беларусь інтэлектуальную", дапаўняў экспазіцыю сваімі праектамі: касмічны спадарожнік, беспілотнік, беларускі электрамабіль, робат-экскурсавод, лекі, якія дапамагаюць перамагаць рак.