Маштабная экалагічная акцыя па пасадцы лесу сёння праходзіць па ўсёй краіне

13 апреля 2019

100 тысяч саджанцаў елак, хвой і бяроз папоўнілі дубравы, пашкоджаныя караедным усыханнем, у Краснапольскім раёне. У якасці валанцёраў выступілі школьнікі, студэнты, спецыялісты прадпрыемстваў, супрацоўнікі профільных міністэрстваў - прыродных рэсурсаў і лясной гаспадаркі. Усяго гэтай вясной будуць абноўлены ў раёне амаль 300 гектараў лесу. У планах за "Тыдзень лесу" высадзіць звыш мільёна дрэў.