Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю маніторыць выкананне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў

15 июня 2020
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю  сёння адкрыла тэлефонную лінію па пытаннях выканання санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў у гандлі, грамадскім харчаванні і бытавым абслугоўванні. Сумесна з Міністэрствам аховы здароўя былі прыняты рэкамендацыі, каб на кожным пункце ў работнікаў былі маскі, антысептыкі, пальчаткі, разметка для захавання дыстанцыі ля кас і абавязковая фасоўка булачак у асобныя пакеты. Усё гэта для мінімізацыі распаўсюджвання віруснай інфекцыі. Паведаміць аб парушэннях можна па тэлефоне або запоўніўшы анлайн-анкету.

За парушэнне рэкамендацый  магазін, кафэ або майстэрню могуць аштрафаваць  ад 30 да 500 базавых велічынь.