Маршрутных таксі ў сталіцы стала менш

14 июля 2013

За тры гады колькасць машын скарацілася больш чым у два разы. Гэта звязана не толькі са старэннем аўтапарка ў цэлым, але і з перавозчыкамі, якія пакідаюць рынак. Між тым, сёння прадпрымальнікі могуць застацца без галоўнага бізнес-дакумента нават за адно парушэнне. Паводле інфармацыі транспартнай інспекцыі, па ўсёй краіне выдадзена больш чым сем з паловай тысяч ліцэнзій на права перавозак пасажыраў. З іх у Мінску ездзіць толькі каля шасці соцень маршрутных таксі.