Маршрутная сетка сталічных тралейбусаў павялічыцца на трыццаць кіламетраў

30 июля 2015

У наступным годзе пачнуць будаўніцтва тралейбуснай лініі паміж станцыяй метро “Каменная Горка” і кальцом на вуліцы Каменнагорскай. Яшчэ праз год наладзяць рух тралейбусаў ад вуліцы Нёманскай да Люцынскай і  ад вуліцы Напалеона Орды да Яна Чачота. Але самы буйны праект - тралейбусны маршрут, які цалкам будзе пралягаць праз другую кальцавую аўтадарогу. У сталіцы амаль скончана маштабная рэканструкцыя трамвайных пуцей. У верасні плануецца завяршыць усе працы на вуліцы Казлова.