Марафон падарункаў і добрых спраў "Нашы дзеці" завітаў да пацыентаў Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы

22 декабря 2022

Марафон падарункаў і добрых спраў "Нашы дзеці" працягвае падарожнічаць па цэнтральным рэгіёне. Так, зімовае свята аб'яднала ўсіх у Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. У вялікім карагодзе закружыліся амаль 150 юных пацыентаў. А разам з імі - госці з Беларускага дзіцячага фонду і студэнты-валанцёры. Каб падзяліцца радасцю і хутчэй стаць здаровымі, падрыхтавалі тэатралізаваную інтэрактыўную казку, а таксама персанальныя салодкія пачастункі. Акрамя таго, сучаснае абсталяванне ў падарунак атрымала медустанова.

Адзначым, зараз у Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы знаходзяцца амаль 600 пацыентаў. Свята прыйдзе да кожнага дзіцяці. Зрэшты, навагоднія віншаванні і шчырыя пажаданні; мары, якія здяйсняюцца, усе гэта працягнецца да сярэдзіны студзеня. Атмасферныя і ўтульныя сустрэчы запланаваны ва ўсіх раёнах: так, дабрачынны праект "Нашы дзеці" аб'яднае больш за 300 тысяч юных жыхароў рэгіёна.