Марафон "Нашы дзеці" сустракалі выхаванцы Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната

29 декабря 2020

Дабрачынны марафон "Нашы дзеці" сёння сустракалі і выхаванцы Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната. Ля навагодняй ёлкі шмат гасцей і шмат падарункаў. На ранішнік прыехаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Многіх дзяцей ён ведае па імёнах, бо іх сяброўства доўжыцца ўжо больш як дзесяць гадоў. Чаму навучыліся за мінулы год, школьнікі пастараліся прадэманстраваць на сцэне. Навагодні спектакль "Тысяча ўсмешак для Несмяяны", пастаўлены дзецьмі разам з педагогамі, стаў яркім гала-канцэртам музычных і харэаграфічных калектываў інтэрната. У падарунак дружнай школьнай сям'і госці прывезлі мультыборд, а кожнаму выхаванцу - набор прысмакаў. А яшчэ былі падарункі ад абласнога Савета дэпутатаў, Докшыцкага райвыканкама і калектыву Беларусбанка.

Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Акцыя "Нашы дзеці" - самая масавая акцыя ў РБ, яна ўжо стала такім брэндам нашай краіны. Тут 96 выхаванцаў, якія з'яўляюцца дзецьмі-сіротамі, дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў. Досыць сказаць, што расходы на адно дзіця за месяц складаюць 1500р, а на працягу года 17500. Пагадзіцеся, што гэта робіцца не ў кожнай краіне".