Марафон чысціні і парадку - жыхары сталіцы падтрымліваюць зялёныя ініцыятывы

23 октября 2021

Марафон чысціні і парадку працягваецца сёння ў сталіцы. У кожным раёне Мінска працуюць камунальныя службы, працоўныя калектывы, сем'і, моладзь. Агульнымі намаганнямі добраўпарадкуюць двары і вуліцы, паркі і скверы. Таксама гарадскую флору дапоўняць тысячы дрэў і кустоў. Дарэчы, новая алея з'явілася напярэдадні ў Ленінскім раёне. На скрыжаванні вуліц Пляханава і Якубава высадзілі больш як 20 клёнаў.

Жыхары сталіцы падтрымліваюць зялёныя ініцыятывы. Дапоўніць сталічныя ландшафты новымі кампазіцыямі можна ў рамках праекта "Зялёны двор разам!".