“Мама, тата, я – дружная сям’я!”

21 мая 2015

У Кастрычніцкім раёне сталіцы выбралі лепшую маладую сям’ю.  Удзел у  конкурсе сёлета ўзялі  8 сем’яў. Конкурс стаў традыцыйным, праводзілі яго дзясяты раз. Свае здольнасці бацькі і дзеці дэманстравалі падчас творчых, кулінарных конкурсаў і спартыўных эстафет. Візітныя карткі сем’і паказалі ў  вершаванай форме. Да стварэння вобразаў многія таксама падышлі з фантазіяй. Кожны год маладыя сем’і ахвотна прымаюць удзел у конкурсе. Лепшыя атрымліваюць памятныя падарункі і ганаровыя граматы.