Малыя гарады выбіраюць вялікія гандлёвыя сеткі

25 марта 2014
У лютым-сакавіку было праведзена два даследаванні на тэму гандлю. У абласных гарадах і ў сталіцы вывучаўся попыт на буйныя магазіны сярод насельніцтва.

Хто ж на вяршыні рэйтынгу гандлёвых сетак Беларусі, ведае Наталля Кузьміцкая.

Ідэальны магазін - месца, дзе можна купіць усё і адразу. Менавіта таму беларусы сталі ўсё часцей закупляцца ў буйных гандлёвых сетках. Шырокі асартымент, прасторныя гандлёвыя залы, даступныя цэны.


У той час, як жыхары абласных цэнтраў ужо паспелі ацаніць усе вартасці гіпермаркетаў, у малых гарадах усё яшчэ чакаюць з'яўлення магазінаў вялікага фармату.


Гэта пацвярджаюць і лічбы: паводле апошніх сацыялагічных даследаванняў Акадэміі навук, 97% мінчан і жыхароў абласных цэнтраў па пакупкі ходзяць у Еўраопт.


Сёння ў краіне 203 магазіны сеткі Еўраопт, і да канца года кампанія плануе значна павялічыць іх колькасць. У першую чаргу за кошт малых гарадоў.

У Червені ўсяго некалькі магазінаў крокавай даступнасці, таму па вялікія пакупкі жыхары горада вымушаны ехаць у сталіцу і іншыя рэгіёны, выпрабоўваючы нязручнасці, звязаныя з дарогай і часам.

Па падліках сацыёлагаў, 93% жыхароў малых гарадоў з насельніцтвам да 50 тыс выказаліся за прыход у іх мясцовасць менавіта гэтага буйнога рытэйлера.

Уладзімір Літвіновіч, начальнік упраўлення сацыялагічных даследаванняў інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: Так, 58,6% рэспандэнтаў адказалі, што гэтая сетка прапануе даступныя цэны, а 57,2% - шырокі асартымент тавараў.


Не так даўно сетка Еўраопт выказала гатоўнасць не толькі пачаць работу ва ўсіх малых гарадах Беларусі, але і арганізаваць у сельскай мясцовасці сумесную дзейнасць з Белспажыўсаюзам. Бо гэта не толькі відавочныя плюсы для пакупнікоў, але і павелічэнне тавараабароту раёнаў, дадатковыя паступленні ў выглядзе падаткаў і збораў у мясцовыя бюджэты, і, вядома ж, стварэнне новых рабочых месцаў. Слова застаецца за мясцовымі ўладамі.