Маленькія гамяльчане атрымалі яслі-сад да Дня горада

19 сентября 2014
Маленькія гамяльчане атрымалі падарунак да Дня горада. Сёння ў новым мікрараёне адкрыўся яслі-сад. Рост нараджальнасці і будаўніцтва новых дамоў вымусілі аднавіць дашкольную ўстанову. Зараз будынак цалкам адпавядае ўсім сучасным патрабаванням. Выхаванцамі стануць 100 дзяцей. Для іх стварылі самыя камфортныя ўмовы.

Трапіць у дзіцячы сад можна толькі з выкарыстаннем спецыяльных чыпаў, якія атрымаюць усе працаўнікі і бацькі дзяцей-выхаванцаў. Таксама ў найбліжэйшы час тут плануецца ўстанавіць сістэму відэаназірання.