М.Рыжанкоў: Колькасць неабгрунтаваных скарг у Беларусі знізілася

30 января 2018

Колькасць неабгрунтаваных скарг у Беларусі знізілася. Такую выснову па выніках выязнога прыёму грамадзян у Асіповіцкім раёне зрабіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. Тэматыка сённяшніх зваротаў традыцыйная: зямельныя пытанні, судовыя цяжбы, побыт. Ад жыхароў аднаго з садаводчых таварыстваў паступіў калектыўны зварот, звязаны з аплатай электраэнергіі. Людзі не згодны з тарыфамі на гэтыя паслугі.

І сёння ў Асіповічах быў дадзены старт рэспубліканскай акцыі "Аранжавы мяч". Яна праходзіць трэці год запар пад патранажам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і Беларускай федэрацыі баскетбола. 30 мячоў перададзены мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Такія падарункі сёлета атрымаюць усе спартыўныя ўстановы з баскетбольнымі групамі.