Лыжныя трасы і каткі рыхтуюць у Мінску

1 декабря 2021

У Вяснянцы рыхтуюць штучнае пакрыццё для лыжаролернай трасы. Першая частка трасы   даўжынёй  300 метраў  ужо гатова. Калі дазволіць надвор'е,  яе будуць пашыраць да пяці кіламетраў. На зімовай дыстанцыі  актыўна працуе спецтэхніка. Назапашваць снежныя гурбы трэба хутка, пакуль дазваляе мінусавая тэмпература паветра. Свежую трасу паспелі апрабаваць аматары зімовага спорту.

У цэнтры Мінска працуе мабільны каток  каля Палаца спорту. Калі тэмпература паветра будзе складаць менш як 5 градусаў ніжэй за нуль на працягу тыдня, лядовыя пляцоўкі ў фармаце міні пачнуць заліваць і на школьных стадыёнах.