Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў 56-га палка сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння

15 декабря 2022

80 гадоў з дня ўтварэння споўнілася 56-му асобнаму Тыльзіцкаму ордэна Чырвонай Зоркі палку сувязі. З юбілеем асабовы склад і ветэранаў павіншаваў Прэзідэнт Беларусі.

Баявы летапіс часці пачаўся ў 1942 годзе. Воіны-сувязісты паспяхова забяспечвалі надзейнае і бесперабойнае кіраванне авіяцыяй - падчас Ржэўскай і Арлоўскай аперацый, пры разгроме гітлераўскіх войскаў у Прыбалтыцы і Усходняй Прусіі. Асаблівая старонка ў гісторыі - удзел у аперацыі "Баграціён".

"Слаўныя традыцыі франтавікоў, - гаворыцца ў віншаванні, - сёння працягвае новае пакаленне, паспяхова асвойваючы найноўшыя ўзоры сродкаў сувязі, праяўляючы высокае прафесійнае майстэрства пры выкананні задач баявога дзяжурства і правядзенні вучэнняў".