Госць праграмы - начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Раманюк

5 мая 2013

Пачынаецца гарачая пара для выпускнікоў. З гэтага тыдня ўжо пачаўся запіс на цэнтралізаванае тэсціраванне. Сістэма працуе паводле прынцыпу аднаго акна: дастаткова прыйсці з дакументамі ў найбліжэйшае месца рэгістрацыі і запісацца на экзамен у ВНУ або ССНУ любога горада. Зрэшты, у абітурыентаў яшчэ ёсць час падумаць з выбарам прафесіі - падача заявак завяршаецца 1 чэрвеня. А ў нашага госця мы даведаемся пра навіны цяперашняй уступнай кампаніі. У студыі праграмы - начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Раманюк (відэа).