Лепшых школьнікаў Мінскай вобласці прынялі ў піянеры

28 мая 2021

У апошнія дні навучальнага года каля сотні лепшых школьнікаў Мінскай вобласці ўрачыста прынялі ў піянеры. Сёлета ўпершыню на тэрыторыі гістарычнага комплексу "Лінія Сталіна". Для выдатнікаў вучобы і актывістаў   адбыліся ўрачыстае завязванне гальштукаў, канцэрт і экскурсія. Патрыятычная святочная лакацыя сабрала таксама больш за тры сотні пераможцаў алімпіяд. 

Удзельнікі ўрачыстасці ўсклалі кветкі да абеліска, каб ушанаваць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны.