Найлепшых медработнікаў ўзнагародзілі ў Мінску

23 марта 2022
Высокі прафесіяналізм і максімум аддачы. У Мінску ўзнагародзілі найлепшых медработнікаў. Медсёстры, урачы, фельчары і прафсаюзныя лідары устаноў аховы здароўя - усяго 80 спецыялістаў, якія  працавалі на перадавой ў няпростых ўмовах пандэміі. І зараз дзякуючы ім сістэма аховы здароўя сталіцы працуе як адладжаны механізм. Сярод найлепшых па выніках працы за год -  Цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, 28-я паліклініка і Гарадская дзіцячая інфекцыйная бальніца. 

Ушаноўванне прайшло ў Храме Усіх Святых у Мінску. Сярод узнагароджаных і прадстаўнікі будаўнічай сферы - усе, хто ўзводзіў і рэканструяваў новыя аб'екты аховы здароўя беларускай сталіцы.