Лепшыя ракурсы для вашых эстэтычных рэгістраў - у рубрыцы "Праменад"

22 сентября 2023

Сакральныя вобразы з калекцыі Акадэміі навук Беларусі прымае Нацыянальны мастацкі. Алтарны жывапіс дзеліць арт-прастору з краявідамі малой радзімы пэндзля Вячаслава Шамшура. Пра нашу агульную гісторыю у лесавызначальных датах нагадвае Музей Вялікай Айчыннай. Экспазіцыя "Адзінай памяці верныя" апялюе да 80-годдзя пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Лепшыя ракурсы для вашых эстэтычных рэгістраў - у рубрыцы "Праменад".

Пра роднае з любоўю ў кожнай фарбе. Творчы нарыс з рэверансам да паэтыкі гарадскога і натурнага пейзажу прымае Нацыянальны мастацкі музей. Сарыентаваўся на мясцовасці і перанёс на палатно ўсю Віцебшчыну, жамчужна-залацістыя Мёры і Лучосу Вячаслаў Шамшур. На працягу трох дзесяцігоддзяў майстар "мяккай лексікі" гаворыць з эстэтамі на мове пастэлi.

Правінцыйныя ракурсы ўрбаністычнага духу. Выяўленчая шматслойнасць выпускніка Віцебскага педа - гэта ўплыў манументальнай школы беларускай графікі ад Клікушына і Сталярова. Дэбютаваў як лінагравёр. З тых часоў дазваляе сабе арт-варыяцыі - пастэль не растушоўвае, сышоў у нестандартны для гэтай тэхнікі малюнка рэзкі і дынамічны штрых. На ты з алейным жывапісам.

Музей кнігі ангажуе на сам-насам са словам. Экспазіцыя "Бацькаўшчына. У пошуках страчанага" рассакрэчвае рукапісныя дакументы, старадрукаваныя і перыядычныя выданні. Асветніцкі лікбез ад калекцыянера і лаўрэата прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне" Уладзіміра Ліхадзедава чакае ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Сярод экспанатаў з рэмаркай "рэдкасць" у полі зроку, а таму абавязкова да чытання рукапісныя граматы часоў Рэчы Паспалітай, дакументы рэлігійных устаноў, еўрапейскія старадрукі XVIII стагоддзя. Найкаштоўнейшая перыёдыка - "Гродзенскія губернскія ведамасці".

Апялююць да слова не толькі ў Музеі кнігі. У інтэр'ерах Нацыянальнай бібліятэкі прапісаўся кніжны зубр з прынтам друкарскіх шрыфтоў. У атрыуме другога паверха сціраюць храналагічныя рамкі. У механічную экспедыцыю чытача адправіць машына часу.

Мелодыі восені ўжо ў Мінску. Філарманічны сезон афіцыйна ў горадзе М. Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр загучаў на галоўнай сцэне, а значыць на радары меламанаў вяртаецца "Класіка для ўсіх". Не хедлайнерамі акадэмічнай школы адзіны. У афішы зарапад прэм'ер ад расійскіх калег па музычным цэху. Інтанацыі пятніцы за растоўскай "Легендай", нядзельная сімфонія - за лірыкай Шастаковіча і Пракоф'ева. У кастрычніку філармонія плануе адмовіцца ад антрактаў, сустракаць меламанаў адразу некалькі разоў на дзень.

Маршрутам Растоў - Мінск на галоўную акадэмічную сцэну. Вялікі прымае тры сотні гастралёраў. З сабой у запрошанай трупы важкі тэатральны функцыянал: ад LED-экранаў да шматузроўневых дэкарацый. Растоўскі музычны выступіць з хітамі, якія не пакідаюць нацыянальную афішу. Сёння галоўная партыя - опернаму бестселеру Пучыні "Турандот". А заўтра ў рускай рэжысуры і харэаграфіі ацэнім балетны "Спартак".