Лепшыя пастаноўкі і праекты прыедуць у рэгіёны - у Беларусі стартуе рэспубліканская акцыя "Культурная карта"

18 февраля 2024

З акцэнтам на культурна-асветніцкую дзейнасць. Міністэрства культуры падвяло вынікі і азначыла планы на будучыню. У прыярытэце  - перавага якасных паказчыкаў над колькаснымі, што сімвалічна для 2024  Года якасці. Таксама на парадку дня - папаўненне кадраў маладымі спецыялістамі ў сферы культуры, развіццё беларускага кінематографа і 80-годдзе Вялікай Перамогі.

Сёлета ў Беларусі стартуе рэспубліканская акцыя "Культурная карта". Зараз жыхарам рэгіёнаў не трэба будзе ехаць у сталіцу. Лепшыя пастаноўкі і культурныя праекты прыедуць да іх.