Лепшага стаматолага Мінскай вобласці выбралі ў Стоўбцах

3 июня 2019
Ім стала маладая ўрач з Маладзечна Вераніка Пятроўская. Перамогу падзяліла разам са сваёй асістэнткай, з якой працуюць у  паліклініцы  раённай бальніцы. Сёлета спаборніцтвы аб'ядналі 6 каманд: прадстаўнікі Барысаўскага, Салігорскага, Стаўбцоўскага, Смалявіцкага і Маладзечанскага раёнаў, а таксама Жодзіна. Умовы для канкурсантаў аднолькавыя - ад абсталявання да дыягназу  пацыентаў. Конкурс прафесійнага майстэрства сярод стаматолагаў-тэрапеўтаў у Цэнтральным рэгіёне ладзіцца сёмы год запар. Восенню каманда прадставіць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе.